У Мінску павышаецца арэндная плата за зямельныя ўчасткі

У Мінску павышаецца арэндная плата за зямельныя ўчасткі

У Мінску павышаецца арэндная плата за зямельныя ўчасткі. Адпаведнае рашэнне ў сакавіку прыняў Мінгарвыканкам (№ 836 ад 24 сакавіка 2016 года), яно апублікаванае на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. У адпаведнасці з ім, у сталіцы ўстанаўліваюцца новыя каэфіцыенты да штогадовай арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці.

Як інфармуе БЕЛТА, для арганізацый, якія знаходзяцца ў I-III эканоміка-планіровачных зонах, каэфіцыент складзе 2,5 замест ранейшага 2,0, у IV-V зонах замест каэфіцыента 1,8 будзе 2,3. Што да зямельных участкаў, якія ўключаныя ў пералік капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), якія не выкарыстоўваюцца або неэфектыўна выкарыстоўваюцца, іх частак і зямельных участкаў, на якіх яны размешчаны, то каэфіцыент будзе складаць 10. Паведамляецца, што для фізічных асоб каэфіцыент для разліку штогадовай арэнднай платы за зямлю складзе 1,5.

Рашэнне Мінгарвыканкама пачынае дзейнічаць пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі