У Мінску пажылы мужчына забіў жонку і выскачыў з акна

Следчы працуе на месцы здарэння

Следчы працуе на месцы здарэння / @skgovby

Мінскія следчыя працуюць на месцы гібелі пажылой пары. Раніцай каля аднаго з дамоў па вуліцы Мірашнічэнкі знайшлі "цела мужчыны з прыкметамі падзення з вышыні", расказваюць у СК. Асоба мужчыны вызначаная, яму 73 гады.

У кватэры загінулага супрацоўнікі міліцыі знайшлі цела яго жонкі. На целе — шматлікія нажавыя раненні. Жанчыне быў 71 год.

Паводле папярэдніх звестак, мужчына некалькі разоў ударыў жонку нажом, а пасля гэтага выскачыў з акна. Што зрабілася прычынай здарэння, цяпер высвятляюць следчыя. Заведзеная крымінальная справа аб забойстве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі