Замежніка, які ў цэнтры Мінска ўкусіў міліцыянера, асудзілі на 3 месяцы арышту

Мінскія міліцыянеры (ілюстрацыйнае фота)

Мінскія міліцыянеры (ілюстрацыйнае фота) / minsknews.by

Дальнабойшчыка-замежніка, які зладзіў дэбош у ігральнай установе ў цэнтры Мінска, а пасля ўкусіў міліцыянера, асудзілі на тры месяцы арышту. 56-гадовага мужчыну прызналі вінаватым у "гвалце і пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў", паведамляе пракуратура.

Вядома, што міліцыю ў ігральную ўстанову выклікаў адміністратар. Замежнік аказаў міліцыянерам супраціўленне. Калі яго завезлі ў памяшканне аператыўна-дзяжурнай службы Цэнтральнага РУУС, мужчына "гучна крычаў, нецэнзурна лаяўся, на заўвагі не рэагаваў", а пасля і зусім укусіў міліцыянера за руку. Спачатку на яго склалі адміністрацыйны пратакол, а пасля вырашылі прыцягнуць да крымінальнай адказнасці. Раней дальнабойшчык праблем з законам не меў. У судзе ён цалкам прызнаў сваю віну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі