У Магілёўскай вобласці за педафілію будуць судзіць работніка дзіцячага садка
Ахвярамі педафіла зрабіліся дзеці ва ўзросце 2-3 гадоў, ілюстрацыйнае фота
У Магілёўскай вобласці скончылі расследаваць крымінальную справу аб сэксуальным гвалце ў дачыненні да выхаванцаў дзіцячага садка. Ахвярамі прызнаныя 13 дзяцей ва ўзросце 2-3 гадоў.
Фігурант справы — мужчына 48 гадоў, паводле адукацыі педагог-псіхолаг. У дзіцячы садок ён уладкаваўся ў мінулым сакавіку. Нягледзячы на профільную адукацыю, працаваў на працоўнай пасадзе. Начальства адгукалася пра яго станоўча: заўсёды ветлівы і ўважлівы. "Але вось дзеці з нейкай прычыны насцярожана ставіліся да ветлівага мужчыны", — адзначаюць у СК.
Пра паводзіны мужчыны стала вядома ў мінулым жніўні, калі мама аднаго з выхаванцаў пачала распытваць сына, чаму ён адмаўляецца хадзіць у сад. Дзіця расказала пра "гульні" з дзядзькам. Жанчына звярнулася ў міліцыю. Следчыя высветлілі, што "з сакавіка да верасня 2023 года мужчына, знаходзячыся ў дзіцячай установе, здзейсніў распусныя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да 13 дзяцей ва ўзросце 2-3 гадоў". Дзеці праз узрост не ўсведамлялі, што адбываецца.
Мужчыну выставілі абвінавачанні паводле двух артыкулаў КК: распусныя дзеянні, учыненыя ў дачыненні да заведама малалетніх (ч.2 арт. 169 ) і іншыя дзеянні сексуальнага характару, учыненыя ў дачыненні да заведама малалетніх (ч. 3 арт. 167). Да суда мужчына будзе пад вартай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.