У Мінску знікла яшчэ адна дзяўчынка — яна можа знаходзіцца з Лізаветай Мурашка

Аб'ява аб вышуку Паліны Шчарбінскай

Аб'ява аб вышуку Паліны Шчарбінскай / @psoangel

У Мінскім раёне знікла яшчэ адна дзяўчынка-падлетак, паведамляе пошукава-выратавальны атрад "Анёл". Гэта 16-гадовая Паліна Шчарбінская. У пятніцу яна пайшла з дому ў пасёлку Вопытны ў невядомым кірунку.

Ратавальнікі не выключаюць, што Паліна можа знаходзіцца са зніклай 14-гадовай Лізаветай Мурашка. Лізу, якая не ўпершыню сышла з дому, бацькі шукаюць таксама ад 19 красавіка — яна пражывае ў аграгарадку Ляскоўка Мінскага раёна.

Паліна — шчыльнага целаскладу. У яе цёмныя вочы і цёмныя валасы. Носіць карэ з праборам пасярэдзіне. Была апранутая ў чорныя штаны, чорны бомбер, чорныя красоўкі, чорны швэдар з белымі надпісамі і малюнкам. Пры сабе мела чорную куртку з белымі ўстаўкамі.

Інфармацыю пра дзяўчынкак просяць паведаміць па нумарах ПСА "Анёл": 7733, +375336666033, +375292707733 альбо 102.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі