У Мінску працягнуцца суды над апазіцыянерамі

У Мінску працягнуцца суды над апазіцыянерамі

У чацвер, 7 красавіка, у Мінску працягнуцца суды над апазіцыянерамі. Справы палітыкаў і грамадскіх актывістаў з 9-й гадзіны будзе разглядаць суд Цэнтральнага раёна. Іх збіраюцца прыцягнуць да адказнасці за ўдзел у вулічных акцыях — на Дзень Волі і ў падтрымку ўкраінкі Надзеі Саўчанка.

Як інфармуе Радыё Свабода, позвы атрымалі 8 чалавек, сярод іх — Павел Севярынец, Анатоль Лябедзька, Мікалай Статкевіч. Дарэчы, толькі ўчора суд Маскоўскага раёна сталіцы аштрафаваў Севярынца на 9,45 млн рублёў за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі індывідуальных прадпрымальнікаў 14 сакавіка.

Фотарэпартаж з акцыі пратэсту каля расійскага пасольства ў Мінску

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі