У Мінску праходзіць традыцыйнае шэсце ў Курапаты на Дзяды

У Мінску праходзіць традыцыйнае шэсце ў Курапаты на Дзяды

У Мінску сёння праходзіць традыцыйнае шэсце ў Курапаты, прымеркаванае да Дня памінання продкаў (Дзядоў). Калона мае рушыць ад пляцоўкі ля гадзіннікавага завода ў 12.00 і прайсці да ўрочышча Курапаты, дзе пахаваныя ахвяры сталінскіх рэпрэсіяў. У Курапатах адбудзецца кароткі мітынг. Шэсце па праспекце Незалежнасці, вуліцах Мірашнічэнкі і Сядых звычайна займае больш за дзве гадзіны.

Шэсце ў Курапаты арганізоўвае Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ. Яно дазволенае Мінгарвыканкамам.

Акцыя на Дзяды адбываецца штогод. Мяркуецца, што ў Курапатах знаходзяцца парэшткі некалькіх дзясяткаў тысяч ахвяраў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі