У Мінску пратэставалі будаўнікі кампаніі “Фарт-плюс”

У Мінску пратэставалі будаўнікі кампаніі “Фарт-плюс”

Акрамя акцыі прадпрымальнікаў, 14 сакавіка ў цэнтры Мінска прайшла яшчэ адна акцыя пратэсту. Як паведамляе Радыё "Рацыя" некалькі дзясяткаў будаўнікоў з камерцыйнай кампаніі “Фарт-плюс” пікетавалі будынак Мінгарвыканкаму.

Прадстаўнікі кампаніі кажуць, што дзесяць гадоў яны будавалі паводле дзяржаўнай дамовы гандлёвы комплекс “Імпульс”. Там яны мусілі атрымаць і гандлёвыя месцы, але апынуліся ні з чым.

Супрацоўніца кампаніі Ірына кажа, што калі комплекс быў дабудаваны, з кампаніяй "Фарт-плюс" спынілі інвестыцыйную дамову і выкраслілі яе з гэтага праекта. Кампанія судзіцца з 2013 года і прайшла ўсе судовыя інстанцыі. Нават Вярхоўны суд прыняў рашэнне скасаваць дамову. Ні з чым засталіся 160 чалавек, кажа Ірына

Супрацоўнікі кампаніі перадалі ў Мінгарвыканкам лісты пратэсту. Самі яны пазней далучыліся да акцыі пратэсту прадпрымальнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі