У Мінску прайшло шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак (фота, відэа)
Увечары 25 снежня ў Мінску прайшло шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак. Разам з імі ад плошчы Незалежнасці да плошчы Свабоды (да Ратушы) ішлі малпы, мішкі, робаты і нават персанажы з "Зорных войнаў". Там іх сустрэлі шматлікія гараджане на чале са старшынёй Мінгарвыканкама Андрэем Шорцам. Ён вітаў і казачных персанажаў, і звычайных мінчукоў. Падчас 3D-шоў Дзед Мароз паабяцаў хуткі снег. І сапраўды да Новага года ў Беларусі чакаецца пахаладанне.
З шэсця Дзядоў Марозаў і Снягурак у Мінску распачалася праграма святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Калядам і Новаму году.
Фота: Еўрарадыё, відэа: АНТ