У Мінску прэзентавалі форму беларускіх алімпійцаў (фота)

У Мінску прэзентавалі форму беларускіх алімпійцаў (фота)

У панядзелак, 27 чэрвеня, у Нацыянальным алімпійскім камітэце ў Мінску прэзентавалі форму беларускіх алімпійцаў, парадную і спартыўную. У ёй беларускія спартсмены выступяць на Алімпіядзе ў Бразіліі. Як адзначае БЕЛТА, на прэзентацыі прысутнічаў Аляксандр Лукашэнка.

Адзначаецца, што пры выбары параднай экіпіроўкі разглядаліся прапановы беларускіх дызайнераў Юліі Латушкінай і Івана Айплатава. Апошні распрацаваў калекцыю сумесна з прадпрыемствамі канцэрна "Беллегпрам". Касцюмы аздобленыя элементамі традыцыйнай беларускай нацыянальнай вышыўкі. Нацыянальны арнамент прысутнічае і ў двух калекцыях Латушкінай.

Лукашэнка даручыў, каб ўсе тры калекцыі знаходзіліся ў вольным продажу ў беларускіх крамах. "Каб кожны чалавек, калі ў яго ёсць жаданне, мог купіць яе і тым самым далучыцца да Рыа і спорце ў цэлым", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка: Калі мы гэтымі допінгамі балаваліся, то мала не падасца

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі