У Мінску прэзентуюць кнігу “белага клоўна сусветнай літаратуры”

У Мінску прэзентуюць кнігу “белага клоўна сусветнай літаратуры”

У Мінску сёння адбудзецца прэзентацыі беларускага перакладу кнігі вядомага ізраільскага пісьменніка Этгара Керэта “Сем добрых гадоў”.

Керэта называюць “белым клоўнам сусветнай літаратуры”. У яго новую кнігу ўвайшлі кароткія апавяданні. Творы гэтага пісьменніка перакладзеныя на сорак замежных моваў, піша “Наша Ніва”.

У сваёй першай непразаічнай кнізе Этгар Керэт піша пра важныя для яго рэчы, што адбыліся за гэты перыяд — ад нараджэння сына да смерці бацькі. У смешна-сумных апавяданнях перад чытачом паўстае панарама супярэчлівай рэчаіснасці — у Ізраілі і ў свеце, сёння і ўчора. Тут можна даведацца пра тое, як Этгараў бацька (родам з Баранавіч) па вайне купляў у італьянскай мафіі зброю для габрэйскага падполля ў Зямлі Ізраілю, пра тое, як маці выжывала ў гета, пра брата, актывіста легалайзу, які з’ехаў у Таіланд, і сястру, якая завяла ультраартадаксальную сям'ю з тузінам дзяцей; пра “Дом Керэта” — самы вузкі дом у Еўропе.

Пераклад кнігі на беларускую быў зроблены Сяргеем Шупам і выйшаў у выдавецтве “Логвінаў”. Прэзентацыя адбудзецца ў галерэі Ў, пачатак у 18.30

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі