У Мінску пройдуць тэнісныя турніры для аматараў Royal Cup Open
Рэгулярныя тэнісныя турніры для аматараў Royal Cup Open пройдуць у Мінску. Іх арганізатары запрашаюць тэнісістаў узяць удзел у адзіночным жаночым турніры катэгорыі Masters (высокі ўзровень) і адзіночным мужчынскім катэгорыі Futures (пачатковы ўзровень) разрадах.
Гульні пройдуць у Палацы тэніса на праспекце пераможцаў. Заяўкі прымаюцца да 5 ліпеня ўключна па тэлефоне +375333319500 (+Viber). Удзел у турнірах платны – падрабязнасці можна даведацца па тэлефонах +375298621053 і +375333620533.
Адзіночны жаночы і адзіночны мужчынскі турніры пройдуць паралельна па наступным раскладзе: 7 ліпеня з 12:00 да 21:00; 8 ліпеня з 12:00 да 21:00; 14 ліпеня з 11:00 да 16:00.
Усім удзельнікам з 1 круга арганізатары забяспечваюць суддзяў, мячы, ваду. Акрамя гэтага, тэнісістаў чакаюць падарункі і сюрпрызы ад партнёраў турніра. Фіналісты атрымаюць 50-працэнтную зніжку на ўдзел у наступным турніры, а пераможцы наступным разам змогуць паўдзельнічаць бясплатна. Да таго ж іх партрэты будуць змешчаныя на афішах наступнага турніра – такая ў Royal Cup Open традыцыя.
Уваход для гледачоў вольны.
Еўрарадыё з'яўляецца інфармацыйным партнёрам турніраў Royal Cup Open.