У Мінску пройдзе канферэнцыя "Украіна: міфы і гістарычная праўда"
Яе арганізуе Камітэт салідарнасці з Украінай.
Як паведамляе прэс-служба аргкамітэта БХД, мерапрыемства распачнецца сёння а 12-й гадзіне ў Мінску па адрасе вуліца Чарнышэўскага 3А. Падчас канферэнцыі запланаваны разгляд шэрагу пытанняў украінскай гісторыі, у тым ліку "Украіна ў складзе ВКЛ", "УПА, Бандэра, Шухевіч", "УНР і БНР".
Фота — AFP