У Мінску прыкрылі порнастудыю. Затрыманыя мужчына і дзве сястры-акторкі
У Мінску прыкрылі порнастудыю
23-гадовы мужчына арандаваў кватэру, дзе адзін з пакояў абсталяваў для здымкі тэматычнага кантэнту, паведамляе МУС.
У якасці акторак выступалі сяброўкі хлопца — 20-гадовая мінчанка і яе 21-гадовая сястра. Сам малады чалавек займаўся не толькі здымкамі, але і адміністраваннем акаўнта, а таксама распаўсюджваннем кантэнту.
Падчас ператрусу ў кватэры знайшлі і канфіскавалі рэквізіт, аксэсуары, а таксама банкаўскія карты, якія выкарыстоўваліся для атрымання даходу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.