У Мінску Рамзан Кадыраў ездзіў на спартыўным грузавіку (фота)

У Мінску Рамзан Кадыраў ездзіў на спартыўным грузавіку (фота)

У Мінску Рамзан Кадыраў ездзіў на спартыўным грузавіку. У панядзелак кіраўнік Чачні пасля сустрэч з кіраўніцтвам нашай краіны наведаў Мінскі аўтазавод, дзе азнаёміўся з яго прадукцыяй. Кадыраў праехаў па тэрыторыі прадпрыемства на газавым аўтобусе МАЗ-203, асабіста сеў за руль. Пасля яго зацікавіў спартыўны грузавік МАЗ-5309, на якім беларускія гоншчыкі ўдзельнічаюць у ралі “Дакар”. Як інфармуе БЕЛТА, гэта быў першы выпадак, калі кіраўнік дэлегацыі, якая наведвае завод, сеў за руль машыны, “кіраваць якой могуць толькі вопытныя кіроўцы”.

Рамзан Кадыраў сказаў, што тэхніка МАЗа яму спадабалася. Ён назваў прадпрыемства “вялікім заводам-гігантам”, які выпускае “прадукцыю сусветнай якасці”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі