У Мінску расце недахоп медработнікаў
Больш чым тысячу медсясцёр і каля 900 дактароў шукаюць медустановы Мінска / Еўрарадыё
Больш чым тысячу медсясцёр шукаюць медустановы Мінска. На запыт "медыцынская сястра" ў базе дзяржаўнай службы занятасці 14 студзеня прапануецца 1040 вакансій. Гэта больш чым на 200 пазіцый больш, чым на пачатак верасня 2021 года. Тады для медсясцёр было адкрыта крыху больш за 800 вакансій.
Такая ж сітуацыя і з дактарамі-спецыялістамі. Для іх на сённяшні дзень адкрыта 872 вакансіі. У верасні 2021 года ў сталічных медустановах не хапала 716 дактароў.
Медсястра і доктар застаюцца самымі запатрабаванымі спецыялістамі на рынку працы ў Мінску. Нагадаем, раней у СМІ неаднаразова з'яўлялася інфармацыя аб звальненні медыкаў, якія падтрымалі пратэсты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.