У Мінску распачалі крымінальную справу за графіці пра міліцыянераў

У Мінску распачалі крымінальную справу за графіці пра міліцыянераў

У Мінску распачалі крымінальную справу за графіці пра міліцыянераў. Былі затрыманыя анархісты Зміцер Паліенка і Яўген Чуліцкі. Ім інкрымінуецца псаванне маёмасці. Паліенку і Чуліцкаму пагражаюць грамадскія працы, штраф ці арышт, інфармуе сайт nn.by.

Праваахоўнікі лічаць, што менавіта Зміцер Паліенка і Яўген Чуліцкі месяц таму намалявалі графіці з тэкстам пра тое, што супрацоўнікі органаў унутраных спраў збіваюць грамадзян. Там жа прысутнічала англамоўная абрэвіятура, якая ў нашай краіне ўнесена ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Хлопцы-аўтары графіці былі ў масках, але міліцыянеры сцвярджаюць, што дакладна іх ідэнтыфікавалі.

Змітру Паліенку 24 гады. Ён — былы палітвязень, летась выйшаў на волю пасля паўтара года знаходжання ў зняволенні. Яўгену Чуліцкаму 22 гады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі