У Мінску ратавальнікі даставалі ката, які захрас у батарэі

У Мінску ратавальнікі даставалі ката, які захрас у батарэі

З просьбай дапамагчы кату звярнуліся да мінскіх ратавальнікаў 4 студзеня каля 15-й гадзіны. Жыхары адной з кватэраў дома 29а па вуліцы Карвата паведамілі, што жывёла захрасла лапай у радыятары ацяплення.

На месцы выкліку ратавальнікі пабачылі, што кот сапраўды не можа самастойна выбрацца з батарэі. З палону яго вызвалялі з дапамогай шанцавага інструменту. Кот пры здарэнні не пацярпеў.

МНС падкрэслівае, што такія выпадкі не ўваходзяць у кампетэнцыю ратавальнікаў. Кожнае тэлефанаванне з просьбай дапамагчы жывёле разглядаецца індывідуальна. Ратавальнікі адгукаюцца на такія просьбы, калі ў гэты момант не патрабуецца дапамагаць людзям.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі