У Мінску створаць адзіны цэнтр скрынінгу анкалагічных захворванняў
Важнасць ранняй дыягностыкі захворванняў
У Мінску створаць адзіны цэнтр скрынінгу анкалагічных захворванняў. У яго накіруюць пацыентаў, калі пры здачы аналізаў або праходжанні медыцынскіх аглядаў ўзнікнуць падазрэнні. Пра гэты праект у інтэрв'ю "Вечернему Минску" расказаў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў. Ён адзначыў важнасць мадэрнізацыі медустаноў, усталявання ў іх сучаснага абсталявання, якое дазваляе ў тым ліку праводзіць раннюю дыягностыку захворванняў.
Па словах Кухарава, адзін з такіх кабінетаў працуе ў 11-й бальніцы. "Зусім хутка тут адкрыецца яшчэ адзін у новым корпусе, — кажа ён. — Ужо гатовы праект і пачынаюцца працы па будаўніцтве медыцынскага цэнтра на вуліцы Маякоўскага, дзе таксама прадугледжана аказваць такія паслугі. Будзе рэканструяваны пад скрынінгавы цэнтр і адзін з карпусоў 2-й гарадской бальніцы".
У Беларусі фіксуецца пастаянны рост анказахворванняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.