Гісторыя без хэпі-энду: як жанчына змагалася ў Беларусі з анкалогіяй

Фота медыка мае ілюстрацыйны характар

Фота медыка мае ілюстрацыйны характар / @euroradio

Незалежнае аб'яднанне дактароў "Белыя халаты" пераказала ліст чытачкі пра барацьбу яе маці з анкалагічным захворваннем. Мэта — падзяліцца гісторыяй барацьбы з анкалогіяй у Беларусі.

"Наша рэдакцыя вырашыла адрэагаваць на гэтую гісторыю, захоўваючы пры гэтым этыку. Усе згаданыя дактары сапраўдныя, і іх асабістыя звесткі не будуць апублікаваныя, каб пазбегнуць аднабаковых інтэрпрэтацый. Не маючы магчымасці абмеркаваць з дактарамі падзеі або ўдакладніць дэталі медыцынскіх аспектаў, мы ўстрымліваемся ад вынясення меркаванняў наконт адэкватнасці медыцынскай дапамогі", — пішуць "Белыя халаты".

Скарочаны тэкст звароту

Жанчына з дыягназам "рак маткі ў 3-й стадыі" прайшла аперацыю, хіміятэрапію і прамянёвую тэрапію пачынаючы з восені 2022 года.

Калі лячэнне падыходзіла да канца, сваякі звярнуліся да доктаркі з мэтай удакладнення стану. Тая адмовілася ўзяць аналіз крыві, зрабіць УГД, хоць жанчына скардзілася на дрэннае самаадчуванне. Пасля таго як дачка пацыенткі настаяла на правядзенні абследавання, была выяўленая кіста печані і пагаршэнне аналізу крыві.

15 мая 2023 года бальнічны быў закрыты, на наступны дзень пацыентка выйшла на працу.

26 мая 2023 года жанчыне стала дрэнна. Дачка з маці зноў звярнуліся ў анкадыспансер... з якога іх адправілі ў паліклініку да гінеколага. У паліклініцы УГД не было, але падчас агляду былі выяўленыя парушэнні.

Чакаць платнага агляду было вельмі доўга, таму яны патэлефанавалі галоўнаму доктару анкадыспансера. Пры пагаршэнні стану рэкамендавана звяртацца ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

История без хэппи-энда: как женщина боролась в Беларуси с онкологией
Фота мае ілюстрацыйны характар / Еўрарадыё

Прайшоў зусім невялікі час паміж закрыццём бальнічнага і прагрэсаваннем анкалагічнага захворвання. 15 мая закрыты бальнічны і рэкамендаванае вяртанне да працы, а праз паўтара месяца — 30 чэрвеня — пацыентцы эвакуююць 4 літры вадкасці з брушной поласці і фактычна канстатуюць прагрэсаванне працэсу з пераводам пацыенткі ў катэгорыю невылечна хворых. Гэта хуткае прагрэсаванне або недаацэнка цяжкасці захворвання?

Пасля з'яўлення скаргаў пацыентцы не прапанавалі абследаванне ва ўмовах анкадыспансера, а накіравалі ў БХМД. Менавіта гэта рэкамендуюць пратаколы дыягностыкі і лячэння — пры неабходнасці сімптаматычнай тэрапіі пацыента накіроўваюць у стацыянар па месцы жыхарства.

У заключэнне падкрэслю, што мы не можам казаць пра слушнасць аказання меддапамогі толькі на падставе ліста.

Цяпер да пытанняў медыцынска-этычных.

З ліста вынікае, што з пацыенткай альбо не абмяркоўвалі план лячэння, магчымасці тэрапіі і прагноз, альбо абмяркоўвалі, але яна і яе дачка не змаглі гэтую інфармацыю ўспрыняць.

І тут мы сутыкаемся з першай праблемай, якая абсалютна дакладна існуе ў нашай ахове здароўя: у Беларусі ў пацыента з анкалагічным захворваннем няма пастаяннага доктара, на якога кладзецца асноўная задача па камунікацыі.

Лячэнне анкалагічных працэсаў заўсёды комплекснае, у ім удзельнічаюць дзясяткі спецыялістаў, часта змяняючы адно аднаго, таму патрэбны каардынатар.

У ідэальным свеце гэта клінічны анколаг, які не ўдзельнічае асабіста ў кожным этапе, ад біяпсіі да выканання аперацыі, ён плануе лячэнне, дапамагае пацыенту выбіраць варыянты тэрапіі і, што вельмі важна, тлумачыць тое, што адбываецца, і прагноз.

Дыягназ ад пацыента хаваць нельга, гэта яго жыццё, і ніхто, нават самыя блізкія сваякі, не павінныя вырашаць замест чалавека.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі