У Мінску судзілі назіральнікаў і ўдзельнікаў вулічнай акцыі 24 лістапада
7 снежня ў Мінску судзілі назіральнікаў і ўдзельнікаў вулічнай акцыі 24 лістапада, прымеркаванай да ўгодкаў рэферэндума 1996 года. Справы разглядаў суд Маскоўскага раёна.
Актывіст Антон Жылко быў аштрафаваны на 3,6 млн рублёў, Станіслаў Паўлінковіч — на 4,5 млн рублёў, інфармуе сайт spring96.org. Адміістрацыйныя справы Паўла Севярынца, Наталлі Сацункевіч, Сяргея Каспяровіча, Максіма Вінярскага накіравалі на дапрацоўку. Разгляд справы былога палітвязня Мікалая Статкевіча перанеслі з-за яго няяўкі ў суд.
Фота: Fotolia