У Мінску сутыкнуліся трамвай і маршрутка
На месцы здарэння
У Мінску сутыкнуліся трамвай і маршрутка. Здарэнне адбылося ўвечары ў аўторак на скрыжаванні Лагойскага тракта і вуліцы Валгаградскай.
37-гадовы кіроўца мікрааўтобуса "Мэрсэдэс", рухаючыся па Лагойскім тракце, пры павароце направа на вуліцу Валгаградскую на дазваляльны сігнал дадатковай секцыі святлафора не саступіў дарогу трамваю і сутыкнуўся з ім. У выніку ДТЗ некалькі пасажыраў маршруткі былі дастаўленыя ў медустанову для абследавання, паведамляе сталічнае ДАІ.
Як паведамляе "Мінсктранс", з 19:30 з-за ДТЗ у абодвух напрамках прыпынены рух трамваяў, быў арганізаваны часовы аўтобусны маршрут.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.