У Мінску сёння збярэцца футбольная зборная Беларусі
У Мінску сёння збярэцца футбольная зборная Беларусі. На палях федэрацыі футбола ў Вяснянцы яна пачне падрыхтоўку да адборачнага матчу чэмпіянату свету са зборнай Балгарыі. Ён пройдзе 9 чэрвеня на “Барысаў-Арэне”. У лістападзе мінулага года ў гасцях беларусы прайгралі з лікам 0:1. Наша каманда пасля пяці тураў мае толькі 2 ачкі і займае перадапошняе месца ў групе, ніжэй толькі Люксембург з адным ачком.
Галоўны трэнер беларускай зборнай Ігар Крывушэнка выклікаў у трэніровачны лагер 23 гульцоў, 14 з іх прадстаўляюць каманды нацыянальнага чэмпіянату. Склад зборнай гл. тут.
Галоўны трэнер беларускай зборнай Ігар Крывушэнка. Фота: abff.by