У Мінску тралейбус урэзаўся ў слуп — ёсць пацярпелы
Аварыя
Увечары 20 студзеня ў Мінску тралейбус з пасажырамі ўрэзаўся ў слуп. Кіроўца тралейбуса не справілася з кіраваннем, у выніку чаго адзін чалавек атрымаў траўмы. Інцыдэнт здарыўся на вуліцы Раманаўская Слабада.
Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі нагадваюць: пры кіраванні транспартным сродкам у складаных умовах надвор'я неабходна выконваць хуткасны рэжым, не рабіць рэзкіх манеўраў і быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.