У Мінску ў двух наркадылераў канфіскавана 4 кг псіхатропаў
Мінскім Завадскім аддзелам Следчага камітэта распачатыя крымінальныя справы ў дачыненні да дзвюх асобаў, якія падазраюцца ў незаконным распаўсюдзе псіхатропных рэчываў у буйным памеры.
Падазраваныя затрыманыя супрацоўнікамі падраздзяленняў па наркакантролі падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў.
Следчымі дзеяннямі ўстаноўлена, што зламыснікі дзейнічалі разам, выкарыстоўваючы інтэрнэт.
Адзін з іх, 20-гадовы ўраджэнец Мінскай вобласці, займаўся вырабам курыльных сумесяў і ажыццяўляў закладкі для пакупнікоў.
Малады чалавек затрыманы на месцы злачынства, падчас ажыццяўлення закладкі. Пры асабістым даглядзе ў яго канфіскавана каля 30 кантэйнераў са спайсамі. У кватэры выяўлена каля 5 кг асновы для вырабу курыльных сумесяў, каля 300 г псіхатропных рэчываў у выглядзе крышталяў і парашка, 120 г гатовай да ўжывання сумесі.
Другі — 27-гадовы раней судзімы мінчук у незаконным бізнесе адказваў за абарот грашовых сродкаў і пастаўку неабходных кампанентаў. У яго аўтамабілі і па месцы жыхарства канфіскавана больш за 3,5 кг парашка, які з’яўляецца асабліва небяспечным псіхатропным рэчывам.
У цяперашні час з падазраванымі працуюць следчыя.
Фота: vsenovostint.ru