У Мінску ў панядзелак пачнецца дэмантаж гарадскіх ёлак

У Мінску ў панядзелак пачнецца дэмантаж гарадскіх ёлак

У панядзелак, 18 студзеня, у Мінску пачнецца дэмантаж гарадскіх ёлак. 30-метровы каркас кампазіцыі “Навагодняя ёлка” на Кастрычніцкай плошчы будуць разбіраць пры дапамозе спецтэхнікі ратавальнікаў, інфармуе БЕЛТА.

Адначасова пачнецца дэмантаж яшчэ 18-ці штучных навагодніх дрэваў, усталяваных ва ўсіх раёнах сталіцы. Паступова з вуліц пачне знікаць святочная ілюмінацыя. Мяркуецца, што на гэтую працу спатрэбіцца 10-12 дзён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі