У Мінску ў пераходзе метро мужчыну скінулі з лесвіцы
Пацярпелы ў пераходзе станцыі метро / Скрыншот з відэа t.me/police_minsk
У Мінску ў пераходзе метро станцыі "Каменная Горка" мужчыну скінулі з лесвіцы. Ён быў без прытомнасці (пра стан пацярпелага не паведамляецца), піша @police_minsk. Зламысніка знайшлі з дапамогай сістэмы сачэння, якую выкарыстоўвалі для пошуку ўдзельнікаў пратэстаў ("рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі").
Высветлілася, што на ўваходзе ў метро адбылася бойка. Малады чалавек некалькі разоў ударыў мужчыну, скінуў яго на лесвіцу і ўцёк. Гэта зафіксавалі камеры відэаназірання. Сістэма сачэння вызначыла маршрут 25-гадовага зламысніка — ён з'явіўся на цэнтральным аўтавакзале. За лічаныя хвіліны да адпраўкі аўтобуса "у суседнюю краіну" яго затрымалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.