У Мінску ў сераду правядуць выпрабаванні ў цеплавых сетках

У Мінску 25 сакавіка правядуць выпрабаванні ў цеплавых сетках. Яны закрануць мікрараёны Лошыца, Чыжоўка, Шабаны і часткова Серабранку. Тэмпературныя рэжымы вонкавых цеплавых сетак традыцыйна адсочваюць да канца ацяпляльнага перыяду пры ўмове плюсу на тэрмометры. У першую чаргу правяраюць магістральныя трубаправоды, квартальныя і размеркавальныя сеткі. Такі маніторынг адбываецца раз на пяць гадоў, адзначае тэлеканал "Беларусь 1".

Спецыялісты абяцаюць, што жыхары сталіцы падчас выпрабаванняў нічога не павінны адчуць. Больш падрабязную інфармацыю гл. тут.

Дарэчы, у наступным годзе чакаюцца больш маштабныя выпрабаванні цеплавых сетак у сталіцы. Яны закрануць каля 45% усіх спажыўцоў.

Фота: Мінск-навіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі