У Мінску ў таксістаў-нелегалаў канфіскавалі 8 аўтамабіляў

У Мінску ў таксістаў-нелегалаў канфіскавалі 8 аўтамабіляў

У Мінску ў таксістаў-нелегалаў канфіскавалі 8 аўтамабіляў. Такі вынік кантрольных мерапрыемстваў, якія падаткавікі правялі ў сталіцы ў траўні. Як паведаміла БЕЛТА намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінску, начальнік упраўлення падаткаабкладання арганізацый Вольга Кішко, былі праведзеныя 20 праверак у адносінах фізічных асобаў, якія аказваюць паслугі па перавозцы пасажыраў, не маючы дзяржаўнай рэгістрацыі.

Канфіскаваныя восем аўтамабіляў папярэдне ацанілі на суму 715,5 мільёнаў рублёў (каля 35 тысяч долараў). Таксама парушальнікі мусяць заплаціць адзіны падатак ў пяціразовым памеры — больш за 79 млн рублёў.

У Мінску ў таксістаў-нелегалаў канфіскавалі 8 аўтамабіляў
Здымак з архіву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі