У Мінску ўдзельнікі акцыі "Несмяротны полк" прынеслі партрэты Сталіна (фота)
Раніцай 9 траўня каля дома-музея I з'езду РСДРП у Мінску сабраліся на мітынг удзельнікі расійскай акцыі "Несмяротны полк". Іх было некалькі соцень чалавек. Некаторыя трымалі не толькі партрэты сваякоў-ветэранаў вайны, але і партрэты Сталіна, Леніна, савецкія сцягі, мелі георгіеўскія стужкі.
Удзельнікам "Несмяротнага палка" не дазволілі правесці ў беларускай сталіцы асобнае шэсце. Ім прапанавалі далучыцца да афіцыйных святочных мерапрыемстваў, якія праходзяць пад беларускай сімволікай.
Раман Пратасевіч, Еўрарадыё