"Хутка ў нас будзе два дні перамогі" — Полк Каліноўскага
Беларускі добраахвотнік ва Украіне / t.me/belwarriors/
"У Расіі і Беларусі зараз праходзяць "парады перамогі": старыя дыктатары нешта гавораць са сваіх трыбун, натоўп радуецца, успамінаючы тую жудасную вайну, якая забрала мільёны жыццяў, — піша 9 траўня прэс-служба Палка Каліноўскага. — Жадалі паўтарыць? У вас атрымалася. Толькі пераймаеце не тых... Вы паўтараеце злачынствы нацыстаў на зямлі народа, які так жорстка тады змагаўся супраць. Змагаўся і перамог!"
Беларускія добраахвотнікі ў сваім відэа нагадваюць, што зрабілі з украінскім горадам Бахмутам расійскія акупанты. "У такім стане сотні гарадоў і вёсак Украіны сустракаюць Дзень Перамогі над нацызмам у 2023 годзе...", — адзначаюць яны.
"Мы памятаем мінулае і б'емся сёння! Хутка ў нас будзе два дні перамогі... Слава ўсім, хто біўся супраць нацызму тады і слава ўсім, хто б'ецца супраць рашызму сёння!", — гаворыцца ў звароце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.