Ва Украіне прынялі закон, які пераносіць святкаванне Дня Перамогі на 8 траўня

Ва Украіне Дзень Перамогі будуць адзначаць 8 траўня / t.me/bbcrussian/
Ва Украіне Дзень Перамогі будуць адзначаць 8 траўня / t.me/bbcrussian/

29 траўня Вярхоўная Рада Украіны прыняла закон, які пераносіць святкаванне Дня Перамогі з 9-га на 8 траўня. Гэты дзень будзе выходны, піша hromadske.ua. Раней адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. У адпаведнасці з ім, 9 траўня ва Украіне будзе адзначацца Дзень Еўропы, а 8-га — Дзень памяці і перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне 1939-1945 гадоў.

"Мы вяртаем нашай дзяржаве сумленную гісторыю без ідэалагічных прымешак", — гаварыў Зяленскі.

"Бі-Бі-Сі" нагадвае, што заходнія краіны святкуюць перамогу над нацысцкай Германіяй у Другой сусветнай вайне 8 траўня. Безумоўная капітуляцыя Германіі ўступіла ў сілу ў 23:01 8 траўня 1945 года, у Маскве фармальна было ўжо 9 траўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі