Зяленскі прапанаваў Дзень Перамогі ва Украіне адзначаць 8 траўня
Ва Украіне Дзень перамогі пераносяць на 8 траўня / pixabay.com
9 траўня ва Украіне будзе адзначацца Дзень Еўропы. Адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.
Дзень Перамогі Зяленскі прапанаваў перанесці на 8 траўня. У гэтую дату ён прапанаваў адзначаць Дзень памяці і перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне 1939-1945 гадоў. Адпаведную прапанову ён унёс у Вярхоўную Раду.
Традыцыйную дату 9 траўня Зяленскі вырашыў прысвяціць адзінству: "І як тады мы абапіраліся на супольныя сілы свабодных народаў, так і цяпер змагаемся са злом разам са свабодным светам, разам са свабоднай Еўропай".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.