Ціханоўская выступіла са зваротам да Дня Перамогі

Аляксандр Лукашэнка 9 траўня быў у Маскве — не змог адмовіць Уладзіміру Пуціну / belta.by
Аляксандр Лукашэнка 9 траўня быў у Маскве — не змог адмовіць Уладзіміру Пуціну / belta.by

Святлана Ціханоўская выступіла са зваротам да Дня Перамогі. Яна адзначыла, што краіны-ўдзельніцы вайны выкарысталі гэтую дату, як стартавую кропку, "для таго, каб больш не ваяваць, а будаваць квітнеючыя і развітыя дзяржавы". "І толькі дыктатары выкарыстоўвалі яе для таго, каб загразнуць у крызісе і пачаць новую жахлівую вайну", — кажа палітык. У выніку намаганнямі дыктатараў "Дзень Перамогі з дня "ніколі больш" ператварыўся ў кашмарнае "можам паўтарыць".

Ціханоўская падкрэслівае, што беларускі народ мае выбар далейшага шляху развіцця: "Рэпрэсіі, войны, крызіс, міжнародныя ваенныя злачынствы, перапісванне гісторыі, вымыванне лепшых спецыялістаў — ці ўсё ж такі свабода, інтэграцыя ў еўрапейскую эканоміку, рост узроўню жыцця, годныя зарплаты і пенсіі, магчымасць свабодна падарожнічаць па свеце, інвестыцыі ўсяго цывілізаванага свету ў нашу краіну".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі