У Мінску ўначы гарэў аўтамабіль — кіроўца вылецеў з дарогі і ўрэзаўся ў слуп
Кіроўца быў нецвярозы / @gaiminsk
Два чалавекі пацярпелі ў начным ДТЗ на Партызанскім праспекце ў Мінску, паведамілі ў сталічнай ДАІ.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 25-гадовы кіроўца не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы дарогі і ўрэзаўся ў асвятляльную мачту. Аўтамабіль загарэўся. Кіроўца і дзяўчына-пасажыр здолелі выбрацца з палаючай машыны самі, а яшчэ аднаго пасажыры выцягнулі відавочцы.
"У выніку ДТЗ пасажыры, 22-гадовая дзяўчына і 23-гадовы хлопец, атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі дастаўленыя ва ўстанову аховы здароўя", — распавялі ў ДАІ.
Пазней высветлілася, што ў момант ДТЗ кіроўца быў нецвярозы. У яго ў крыві было выяўлена 1,5 праміле алкаголю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.