У Мінску ўрачыста абвясцілі аб старце продажаў беларускіх ноўтбукаў
Ноўтбукі Horizont / БЕЛТА
У Мінску ўрачыста абвясцілі аб старце продажаў беларускіх ноўтбукаў. Цырымонія прайшла ў гандлёвым цэнтры Galleria Minsk.
"Першы беларускі ноўтбук выходзіць на рынак у мадэлі H-book MAK4. Гэта айчынная распрацоўка, створаная на аснове перадавога вопыту і тэхналогій", — прыводзіць БЕЛТА словы генеральнага дырэктара ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу "Гарызонт" Юрыя Прадко. Па словах Прадко, "гэта сучасны камп'ютар, які па сваёй якасці і прадукцыйнасці параўнальны са знакамітымі брэндамі".
Ноўтбук працуе на працэсарах Intel Core 11 пакалення. Аб цане і ступені лакалізацыі БЕЛТА не піша. Нагадаем, у верасні, калі Аляксандр Лукашэнка анансаваў выпуск беларускіх ноўтбукаў, паведамлялася, што ў ім толькі 12% беларускага. Тады ж Лукашэнка сказаў, што "да канца года будзе 30%".
Беларускія ноўтбукі плануюць прадаваць на беларускі і расійскі рынкі, адкуль пасля пачатку вайны сышлі асноўныя вытворцы камп'ютарнай тэхнікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.