У Мінску выкрылі опіумны наркапрытон

У Мінску выкрылі опіумны наркапрытон

Супрацоўнікі наркакантролю Савецкага раёна сталіцы ліквідавалі опіумны наркапрытон. Міліцыя выехала праверыць пэўны адрас у прыватным сектары і ў выніку затрымала шэсць чалавек, у тым ліку 42-гадовага гаспадара дома і яго 49-гадовую знаёмую. Трое з затрыманых ужо мелі судзімасці па “наркатычных” артыкулах. Астатнія таксама мелі праблемы з законам, але іх раней судзілі за маёмасныя злачынствы.

Цяпер міліцыя праводзіць праверку і вырашае, ці распачынаць крымінальную справу супраць гаспадара дома. Яму пагражае адказнасць за арганізацыю або ўтрыманне наркапрытона. Па гэтым артыкуле можна атрымаць да сямі гадоў турмы, перадае прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі