У Мінску за ўдзел у пратэстах адправілі ў калонію братоў
У Мінску за ўдзел у пратэстах адправілі ў калонію братоў. 27-гадовы Сяргей Ключэня і 33-гадовы Андрэй Ключэня атрымалі па 2 гады зняволення. Як паведамляюць праваабаронцы, іх крымінальную справу разглядаў суд Савецкага раёна сталіцы. Прысуд быў вынесены 17 траўня. Ключэняў прызналі вінаватымі ў "арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак...".
Разгляду апеляцыі браты чакаюць у турме ў Магілёве.
Гэта не першы выпадак, калі за пратэсты судзяць братоў. У пачатку 2022-га палітвязні Кім і Аляксей Самусенкі праходзілі па справе аб узломе камп'ютарнай сістэмы Мінгарвыканкама. Іх асудзілі на 6,5 і 4 гады калоніі агульнага рэжыму адпаведна. У лютым падчас хвалі судоў за антываенныя акцыі ў сталіцы пад адміністрацыйны арышт трапілі браты Дзмітрый і Сяргей Ястрабавы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.