У Мінску зачынілі школу пры каталіцкім Хрысціянскім сацыяльным цэнтры
Хрысціянскі сацыяльны цэнтр / svaboda.org
Улады зачынілі школу пры каталіцкім Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску. Пра гэта паведамляе Радыё "Свабода".
Гэтая школа — адукацыйная арганізацыя падобная да групы падоўжанага дня або прыватнай школы ці садка.
Хрысціянскі сацыяльны цэнтр — рэлігійная арганізацыя, якая падпарадкоўваецца кіраўніку Каталіцкай царквы ў Беларусі. Школа пры ім працавала з 2018 года, яе наведвалі дзясяткі дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту. Зачыніць яе ўлады вырашылі напрыканцы жніўня. Вядома, што 5 верасня каля будынка хрысціянскага цэнтра стаяла міліцыя і правярала, ці няма там заняткаў.
Пры гэтым, як паведамляецца, улады зачынілі сацыяльную і адукацыйную часткі, але не сам цэнтр, дзе знаходзіцца капліца і жывуць святары.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.