У Мінску запускаюць сетку 4G

У Мінску запускаюць сетку 4G

У Мінску з 17 снежня запусцяць сетку 4G (для абанентаў — а 18-й гадзіне). Гэта мабільная сувязь чацвёртага пакалення. Яна прыходзіць на змену 3G. Як адзначае БЕЛТА, запуск гэтай сеткі — вынік паспяховай рэалізацыі інвестыцыйнага праекту і эфектыўнага супрацоўніцтва дзяржавы ды прыватнага бізнесу.

На пабудову новай сеткі, якая дазволіць кампаніям сотавай сувязі прадастаўляць сваім кліентам дадатковыя паслугі на высокіх хуткасцях, інфраструктурны аператар патраціў 30 млн долараў. Яна была створана па тэхналогіі LTE Advanced. У Мінску стабільную сувязь забяспечваюць 150 базавых станцый новай сеткі. У далейшым яна будзе пашырацца за кошт падключэння новых станцый у вялікіх гарадах, у тым ліку ў населеных пунктах з 50 тысячамі жыхароў, паведамляе sputnik.by.

Больш падрабязна гл. тут.

Фота: БЕЛТА

У Мінску запускаюць сетку 4G

У Мінску запускаюць 4G — што гэта такое

У Мінску запускаюць мабільную сетку чацвёртага пакалення стандарту LTE. Што гэта значыць для карыстальніка мабільнай сувязі. Разбіраемся ў пытаннях і адказах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі