У Мінску затапіла нядаўна рэканструяваную вуліцу Камсамольскую

У Мінску затапіла нядаўна рэканструяваную вуліцу Камсамольскую

У Мінску затапіла нядаўна рэканструяваную вуліцу Камсамольскую. На скрыжаванні з Рэвалюцыйнай вады па косткі, на самой Рэвалюцыйнай утварылася сапраўднае возера — гэта бачна з фотаздымкаў, якія размяшчаюць карыстальнікі ў сацыяльных сетках. Фота апублікавалі ў Твітэры Антон Матолька, прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі, а таксама ў Твітэр-канале Чай з варэннем.

Як паведамляе МНС, сітуацыя даволі хутка нармалізавалася. Падтапленне было таксама ў іншым канцы горада, на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і МКАД — туды выязджалі камунальныя службы. Паведамленняў пра іншыя затапленні ад грамадзянаў пакуль не паступала.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі