У Мінску затрымалі анархістаў (відэа)
У Мінску ў Кіеўскім скверы праходзіць дазволены ўладамі першамайскі мітынг незалежных прафсаюзаў. Да яго паспрабавалі далучыцца некалькі прадстаўнікоў анархісцкага руху. Аднак арганізатары акцыі адмовіліся даць ім слова, паведамляе Радыё "Свабода".
Анархісты на чале з вядомым Вячаславам Касінеравым паспрабавалі выступіць самастойна і разгарнулі расцяжку з надпісам "Свабода! Роўнасць! Самакіраванне!". Але ўдзельнікі мітынгу спынілі іх і перашкодзілі прамаўляць.
Калі група анархістаў пайшла на выхад з Кіеўскага сквера, іх затрымалі людзі ў цывільным. Анархістаў пасадзілі ў сіні мікрааўтобус і звезлі ў невядомым напрамку.