У Мінску затрымалі мужчыну, які дапамагаў ашуканцам звязвацца з ахвярамі

Бокс для абслугоўвання сім-карт

Бокс для абслугоўвання сім-карт / @pressmvd

У Мінску па падазрэнні ў саўдзеле ашуканцам затрымалі 29-гадовага мужчыну. У яго дома выявілі абсталяванне, якое дапамагала аферыстам звязвацца з ахвярамі, распавялі ў МУС. Мужчына сцвярджае, што пра мэты сваіх заказчыкаў не ведаў. 

Між тым у яго кватэры стаялі тры боксы для абслугоўвання 32 сім-карт. Адна такая прылада дазваляе здзяйсняць адначасова да 60 званкоў і адпраўляць да 600 паведамленняў у гадзіну. Ашуканцы выкарыстоўвалі гэтае абсталяванне дыстанцыйна — тэлефанавалі беларусам, прадстаўляліся супрацоўнікамі праваахоўных органаў, работнікамі банка і пад рознымі падставамі выманьвалі грошы. 

За свае паслугі мужчина штомесяц атрымліваў больш за 150 рублёў . Па словах затрыманага, пра тое, што сім-боксы выкарыстоўваюць ашуканцы, ён даведаўся ад супрацоўнікаў міліцыі. Цяпер у дачыненні да яго праводзіцца праверка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі