У Мінску затрымалі мужчыну, які запусціў салют 9 жніўня
У Мінску затрымалі мужчыну, які запусціў салют 9 жніўня. Акцыя была прымеркавана да другіх угодкаў прэзідэнцкіх выбараў і пачатку масавых пратэстаў супраць іх фальсіфікацыі. Праўладны тг-канал, які апублікаваў відэа з затрыманым мінчуком, сцвярджае, што гэта Дзяніс Раманчук. Таксама сцвярджаецца, што разам з ім затрымалі яго жонку.
На відэа Раманчук кажа, што 9 жніўня ў 23.34 запусціў салют на вуліцы Шугаева ў сталіцы. Акцыю здымала яго жонка. Пазней гэтае відэа было апублікавана на адным з тг-каналаў, прызнаных у Беларусі "экстрэмісцкім".
Гэта не першы выпадак затрымання з-за салютаў у Мінску. У студзені сёлета за краты адправілі мужа і жонку — Мікалая і Алену Гаеўскіх.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.