У Мінску завяршыліся перамовы міністраў замежных спраў "нармандскай чацвёркі"

У Мінску завяршыліся перамовы міністраў замежных спраў "нармандскай чацвёркі"

Увечары 29 лістапада ў Мінску ў "Прэзідэнт-Гатэлі" завяршыліся перамовы міністраў замежных спраў "нармандскай чацвёркі" (Германіі, Францыі, Украіны і Расіі). У іх удзельнічалі Франк-Вальтэр Штайнмаер, Жан-Марк Эйро, Павел Клімкін, Сяргей Лаўроў, а таксама прадстаўнікі АБСЕ.

Дыскусія наконт "дарожнай карты" па рэалізацыі мінскіх пагадненняў для ўрэгулявання канфлікту на Данбасе не дала жаданых вынікаў, заявіў Клімкін. Паводле яго слоў, перамовы па яе фармаванню будуць працягвацца ў розных фарматах, паведамляе БЕЛТА. Высвятляецца, што Расія не пагаджаецца "на ключавыя прыярытэты", у Маскве бачаць "дарожную карту" зусім не так, як у Кіеве.

Штайнмаер адзначыў, што перамовы ў Мінску былі цяжкімі. Паводле яго слоў, да дасягнення палітычнага рашэння па сітуацыі на ўсходзе Украіне яшчэ далёка. Міністр замежных спраў Германіі выказаў надзею, што з прагрэсам у рэалізацыі мінскіх дамоўленасцяў могуць адбыцца змены ў пытанні санкцый супраць Расіі.

Лаўроў гаварыў пра тое, што "прарываў не было", але дамоўленасці лідараў "нармандскай чацвёркі" не бяруцца пад сумненне. "На працоўным узроўні пакуль не атрымліваецца нават узгадніць паслядоўнасць крокаў, найперш у сферы бяспекі і палітычных рэформаў, якія мусяць адбыцца", — заявіў расійскі міністр замежных спраў. Ён меў на ўвазе закон аб асаблівым статусе асобных раёнаў Данбаса, замацаванне гэтага ў Канстытуцыі Украіны, амністыя і правядзенне мясцовых выбараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі