У Мінску згубіўся 5-гадовы хлопчык, яго знайшлі каля заапарка

Хлопчык у міліцыі

Хлопчык у міліцыі / Кадр з відэа

У Мінску згубіўся 5-гадовы хлопчык, яго знайшлі каля заапарка. Як паведамляе сталічная міліцыя, за ім прыглядала яго старэйшая сястра — маці была на працы. У нейкі момант дзіця непрыкметна выйшла на вуліцу і пайшло гуляць. Дзяўчынка, калі самастойна не змагла адшукаць брата, патэлефанавала маці.

А ў гэты час з міліцыяй звязалася іншая жанчына, якая ўбачыла каля заапарка хлопчыка. Ён быў адзін і, верагодна, згубіўся. Паводле яе слоў, ён не размаўляе. На месца прыехалі міліцыянеры. Дзіця забралі ў службовы аўтамабіль і завезлі ў аддзел міліцыі. Хлопчык не мог патлумачыць, дзе жыве і як яго завуць. Але неўзабаве дзяжурны паведаміў, што маці знайшлася. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі