У Мінску знайшлі шалёную лісу
Лабараторнае даследаванне выявіла шаленства (ілюстрацыйнае фота)
У Мінску знайшлі мёртвую шалёную лісу. Жыхар сталіцы выкінуў яе каля дзіцячай пляцоўкі па вуліцы Скрыпнікава ў Фрунзенскім раёне, паведамляе minsknews.by. Але спачатку, як сведчаць эпідэміёлагі, ён прынёс мёртвую лісу да сябе ў кватэру. І толькі праз некаторы час вынес з дома.
Пасля таго, як труп дзікай жывёлы знайшлі, правялі праверку, і лабараторнае даследаванне выявіла шаленства. Цяпер праводзяцца "санітарна-эпідэміялагічныя мерапрыемствы" ў шэрагу дамоў па вуліцах Скрыпнікава і Прытыцкага.
У 2023 годзе ў Мінску зарэгістравалі два выпадкі шаленства сярод жывёл: у лася (яго знайшлі ў зялёнай зоне Заводскага раёна) і ў хатняй коткі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.