У Мінску зноў трапіла пад трамвай школьніца

13-гадовая дзяўчынка трапіла пад трамвай 5-га маршрута. У яе траўма твару, левай рукі і, паводле папярэдніх дадзеных, пералом хвасца. Пацярпелая шпіталізаваная ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі.

Як інфармуе прэс-служба МНС, з-за здарэння на 1 гадзіну 6 хвілін быў спынены рух трамваяў. На гэты час дадаткова ўводзілі чатыры аўтобусныя маршруты.

Нагадаем, раніцай 14 кастрычніка ў Мінску на вуліцы Пляханава 12-гадовая дзяўчынка па дарозе ў школу трапіла пад трамвай (на здымку). Яе шпіталізавалі.

Фота — МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі