У Мінску з'явіцца вуліца імя Ніла Гілевіча (дакумент)

У Мінску з'явіцца вуліца імя Ніла Гілевіча (дакумент)

Таварыства беларускай мовы звярнулася ў Мінгарвыканкам з просьбай надац адной з вуліц імя Народнага паэта Ніла Гілевіча. Літаратар і грамадскі дзеяч пайшоў з жыцця сёлета 29 сакавіка на 85-м годзе жыцця.

У адказе з Мінгарвыканкама паведамляецца, што імя Народнага паэта ўключанае ў пералік імёнаў знакамітых дзеячаў краіны і будзе ўлічвацца камісіяй па найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак Мінска.

Дакумент падпісала першая намесніца начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення культуры В.Рудзікава.

У Мінску з'явіцца вуліца імя Ніла Гілевіча (дакумент)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі