У Мінздароўя расказалі, чым будуць прышчапляць ад COVID-19 дзяцей і дарослых

У Беларусі дазволілі прышчапляць ад COVID-19 дзяцей з 5 гадоў / @minzdravbelarus
У Беларусі дазволілі прышчапляць ад COVID-19 дзяцей з 5 гадоў / @minzdravbelarus

Міністэрства аховы здароўя Беларусі ўдакладніла парадак вакцынацыі грамадзян супраць COVID-19. Днямі стала вядома, што беларускія медыкі ўхвалілі вакцынацыю супраць каранавірусной інфекцыі дзяцей ад 5 гадоў.

Такім чынам, дзяцей ва ўзросце 5-17 гадоў мяркуецца прышчапляць дзвюма дозамі кітайскай вакцыны вытворчасці SINOPHARM. Дарослым (ад 18 гадоў) прапануюць зрабіць прышчэпку альбо адной дозай "СПУТНИК ЛАЙТ", альбо дзвюма дозамі "ГАМ-КОВИД-Вак", альбо SINOPHARM. Першыя дзве вакцыны — расійскай вытворчасці.

Рэвакцынаваць дарослых будуць таксама расійскімі вакцынамі. Нагадаем, раней медыкі казалі пра новую хвалю каранавіруса, якая можа прыйсці ў Беларусь восенню. Акрамя таго, напярэдадні стала вядома, што ў краіне выяўлены новы штам каранавіруса "омікрон-ніндзя". Новы штам вылучаецца тым, што вірус распаўсюджваецца імкліва і менш заўважны для імуннай сістэмы чалавека: імунітэт пачынае рэагаваць толькі калі вірусная нагрузка дасягае высокага ўзроўню.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі